Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Поўная назва УА  Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Туркоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна"

Структура УА       Мельнік Ганна Дзмітрыеўна, дырэктар

                          Жыдкова Таццяна Леанідаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Рэжым працы УА панядзелак - пятніца 7.30 - 16.00

                          субота                      8.00 - 13.20

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Наш герб, сцяг і гімн

 
  
        


Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.

I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.

 

Школа ў вёсцы Туркі была адкрыта ў 1871 годзе. Гэта была пачатковая царкоўна-прыходская школа пры Туркоўскай воласці.

У ёй вучыліся дзеці сялян з наступных вёсак: Побалава, Крыўка, Вітлін, Пласкіня, Коўрын, Варатынь, Слабодка, Постраш, Тажылавічы, Сімгаравічы, Туркі, Ламбава і інш. У школе вучылася 53 вучні. Вучыў іх адзін настаўнік. Першы выпуск быў у 1934 годзе. Дырэктар школы Н.А. Савіч.

У 1939 годзе ў Туркоўскай ШКМ адкрыўся 8 клас. У час Вялікай Айчыннай вайны ў памяшканні школы быў размешчаны варожы гарнізон. Партызаны знішчылі школьны будынак разам з немцамі і паліцаямі. У верасні 1944 года школа зноў пачала сваю работу. Дырэктар Друшчыц Міхаіл Канстанцінавіч. У 1947 годзе - першы пасляваенны выпуск. Выпускнікоў 11 чалавек. Дырэктар А.І. Строгі. Працавалі настаўнікі М.І. Строгі, А.Т. Мельнік, А.Д. Новік,   Г.С.Дрыга,   М.К.   Друшчыц   і   іншыя. У 1948-1950 гг. выпускнікоў   10 - х класаў не было.   У   1951-52   н.г. – другі пасляваенны выпуск вучняў. Школу закончылі 13 выпускнікоў.

Дырэктар В.С. Парахневіч, зувуч Г.С.Дрыга. У 1970 годзе была пабудавана новая Туркоўская сярэдняя школа. Дырэктар М.А. Капусціна, зувуч Г.С.Дрыга, арганізатар А.Д. Новік.

3 1983 года дырэктарам школы з'яўляецца Парамонава Тамара Піліпаўна. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шунько Вікторыя Іванаўна (з 2011 года), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Юшкевіч Вольга Леанідаўна (з 2011 г). 3 2011 года школа набыла статус дзяржаўная ўстанова адукацыі “Туркоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна”

Сучасная школа - трохпавярховы будынак з утульнымі светлымі класамі. Абсталяваны 15 прадметных кабінетаў. У школе ёсць спартыўная зала, трэнажорная зала, актавая зала, сталовая, камп'ютарны клас. У памяшканні школы размешчаны этнаграфічны музей "Беларуская хатка", абсталяваны кабінет механізацыі. Пры школе ёсць стадыён для правядзення ўрокаў фізічнай культуры і пазашкольных спартыўных мерапрыемстваў, абсталявана майстэрня для правядзення ўрокаў працы.

 

Раздзелы сайта