Музей “Беларуская хатка”
Музей “Беларуская хатка” дзяржаўнай установы адукацыі “Туркоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна” быў заснаваны 01.09.1995 года. Музей ствараўся пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шалаевай Ларысы Аляксееўны. На сучасным этапе кіраўніком этнаграфічнага музея “Беларуская хатка” з’яўляецца Вікторыя Вячаславаўна Аўрамчык.
Агульная плошча музейнага памяшкання 48 кв.м.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
- Народная творчасць.
- Прадметы хатнягя ўжытку.
- Прылады працы.
- Нацыянальная вопратка.
Усяго музей налічвае 278 экспанатаў. У ім маюцца каштоўныя экспанаты, якія знаходзяцца на ўліку ў дзяржаўным музеі. Гэта лава, куфар, ткацкі станок, патэфон, дзіцячая калыска, рушнікі, ложак.
Музей з’яўляецца цэнтрам выхавання беларускай народнай культуры. З гэтай мэтай у музеі праводзяцца па графіку экскурсіі з першага па дзясяты клас. Прапагандуецца работа музея і сярод насельніцтва.
На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, урокі ў пачатковых класах “Мая Радзіма – Беларусь”, пазакласныя мерапрыемствы ( “Вячоркі ў беларускай хаце”, пасядзелкі “Матчын рушнік ”і інш.)
Для эксплуатацыі фондаў музея створаны неабходныя ўмовы, абсталяваны пакой у стылі беларускай хаты.
раскрыть » / « свернуть